Баннеры
Создание оптимизированных интернет-магазинов город Новосибирск
Создание оптимизированных интернет-магазинов город Новосибирск

Владимир Силин

 

Родился в 1951 году в д. Сахаровка Горецкого района Могилевской области. После окончания Минского радиотехнического института в 1973 году прослужил в Вооруженных Силах более 30 лет вдали от Беларуси (из них 17 лет в Забайкалье и Сибири). Закончил  с отличием  Военную академию связи в г. Ленинграде.

Стихи пишет на белорусском и русском языках.

 

*  *  *

Раніцай над пожняю і лесам

Азарыўся золатам Усход,

Доўжыцца у часе бесканечным

Завядзёны Богам карагод.

І ўстае над роднаю старонкай

Майскі, ясны, сонечны дзянёк,

А жаўрук вітае песняй звонкай

Матчын, даражэнькі мне куток.

Абуджае ўсходзячае поле,

Яблыняў квітнеючых сады,

Дарыць ён напевы наваколлю,

Аддае запал свой малады.

Росанькі брыльянтамі на травах

Адыходзяць — сонейка вышэй.

Гоманам напоўнены дубравы,

А дзянёчак — цёплы і яскравы.

Я раблюсь чысцей тут і дужэй.

 

 Летні вечар

 

Не спыніцца нябеснаму колу,

Новы з кветак пляцецца вянок.

Вось скаціўся з узвышша да долу

І яшчэ адзін летні дзянёк.

 

Дагарае зара, пунсавее,

Сонца тоне, агнём небасхіл,

Асалодай і свежасцю вее,

Зноў зямля набіраецца сіл.

Ад спякоты паніклыя травы,

Перасмаглае вецце лазы,

Шапатлівы падлесак, дубравы

Ажываюць, п’юць кроплі расы.

 

Засынаюць жытнёвыя нівы,

Апусціўшы ніц краскі свае,

Не чуваць жаўрука пераліваў,

Белы дым з лядаў полем плыве.

 

Дзе ля ўзлесся над вогнішчам — дзівы,

А ў балоце нячысты жыве —

Усхрапне раптам конік пуглівы,

Што пасецца ў начным табуне.

 

Сонца села і зарыва тухне,

Цішыня ў наваколлі стаіць,

Толькі ў лесе далёка хтось вухне,

Ды ў пацёмцы кажан праляціць.

 

 Радзіме

 

Добрая, светлая, мілая,

Мне як жа цябе не стае,

Вабяць таемнаю сілаю

Блакітныя вочы твае.

 

Вабяць дубровы цяністыя,

Смалісты сасонніка бор,

Хвалі рачулак ігрыстыя,

Зялёных палетак прастор.

Сінню шаўковаю сцеліцца

За рэчкай ільноў палатно,

Пухам таполі мяцеляцца,

Крынічанькі булькае дно.

 

Маняць сунічкі чырвоныя

Паўней назбіраць кузавок,

А пад бярозкай зялёнаю

З зямелькі вылазіць грыбок.

 

Бачу малюначкі дзіўныя,

Як быццам усе наяве, —

Гэта старонка радзімая

Заўсёды у сэрцы жыве.

 

На справы вялікія здольная,

Квітней, прыгажэй, Беларусь,

Шчырая, гордая, вольная,

Мая родная Белая Русь!

 

                             Беларуская вёсачка

                                 

Беларуская вёсачка па-над рэчкай плыве,

Яна ў лесе купаецца, на паляне жыве.

Ты квітней, мая вёсачка, і званочкамі грай,

Назаўсёды ты, мілая, самы лепшы мой край!

 

Самы лепшы куточак ты, што ў жыцці я пазнаў,

Калі ў розных мясціначках на Зямлі пабываў,

Дзе марозы траскучыя ці субтропікаў рай,

Дзе ёсць вербы плакучыя і бярозавы гай.

 

Бачыў стэпы шырокія, сопак белых хрыбты,

Але, мілая вёсачка, там мне снілась і ты.

Дык квітней, мая вёсачка, па-над рэчкай плыві,

Ты, радзімы часціначка, ў маём сэрцы жыві.

 

Гарады, мегаполісы параўнаць як з табой?

Мая мілая вёсачка, для душы ты спакой.

Тут прырода цудоўная каля чыстай ракі,

Збажына тут калосіцца і цвітуць васількі.

 

Беларуская вёсачка па-над рэчкай плыве,

Яна ў лесе купаецца, на паляне жыве.

Ты квітней, мая вёсачка, і званочкамі грай,

Назаўсёды ты, мілая, самы лепшы мой край!

 

                                Пралескі

 

Святлом пяшчотным ззялі высі,

Абшары поўнілісь вясной,

Пралескі першыя у лесе

Шукалі доўга мы з табой.

 

У гурбах снег ляжаў, валежнік,

Цямнеў праталінак гурток,

Адтуль і выглянуў падснежнік —

Маленькі, сіненькі цвяток.

 

І засвяціўся твар дзявочы —

Пралескі-кветкі мы знайшлі,

Блакітам сталі церці вочы,

Каб лепей бачыць на зямлі.

 

Мяне да болю паланіла

Пралесак сінь і сінь вачэй,

Агонь кахання з новай сілай

Гарэў трапятней і ярчэй.

 

Праз лес здалёк вітала вёска —

Пад сонцам марывам палі,

З пралескамі ў руках на ўзлеску

Мы сок бярозавы пілі.

 

Цябе заўсёды помніць сэрца —

Пралескі-кветкі у руках,

І той бярозавік з вядзерца

Расой пякучай на губах.

 

*   *   *

                     Па сцежцы нітка ўецца за клубочкам,

                     Каб нам сустрэцца зноўку па вясне.

                     Пралеска-кветка, разам з васілёчкам,

                     Радзімы любай сімвал для мяне.

                         

        Беларусам Сібіры

 

Гуртуйцеся, Сібіры беларусы!

Народ мы ў ёй не надта і малы.

Арнаментам расшытыя абрусы

Сцяліце на святочныя сталы.

 

У кожнага тут з нас свая дарога,

Ды я зусім ніколькі не здзіўлюсь,

Калі нас у суполцы стане многа —

Яднае ўсіх Матуля-Беларусь.

 

Матуля тым, хто ў ёй на свет з’явіўся

На прашчурам асвечанай зямлі,

І тым , хто у Сібіры нарадзіўся,

Дзяды чые даўно сюды прыйшлі.

 

Напевы беларускія вядзіце,

Бо спадчына іх многа нам дае,

Для гэтага часова адкладзіце

Вы справы асабістыя свае.

 

Каб разам праспяваць на роднай мове,

Успомніць тым, хто ўжо яе забыў,

Каб ведала аб нашым моладзь доме,

Што продак для сучаснікаў рабіў.

 

Мы спадчынаю можам ганарыцца,

Старонкай мілай, роднаю сваёй,

Народам нашым, стойкім ў ліхалецці,

Пявучай мовай, сэрцаў цеплынёй.

 

Гуртуйцеся, Сібіры Беларусы!

З народамі яе нам побач жыць,

Як брацці з імі ў дружбе і ў саюзе,

Мы разам зможам многае зрабіць!

 

Слепила пыль, и лопались глаза

 

Слепила пыль, и лопались глаза,

По лицам борозды пахали слезы,

Язык колонн натруженно лизал

Грунтовый путь. Кручинились березы.

 

В свинцовой пыли спины впереди,

И ноги — в кровь, и сапоги истерты.

Брели бойцы (давно уже в пути!)

В походный строй поставленной когорты.

 

Клубилась пыль, и каждый ей дышал,

Забило уши, пересохли горла,

Осипший ротный ртом немым кричал,

В тумане плыли пушечные жерла.

 

В пыли дорога, солнце все в пыли,

И не ступить с обочины солдату,

На воле аист белый лишь вдали

Парил, кружил над белорусской хатой.

 

Сжигала жажда, в памяти провал..,

Но шаг за шагом пыль цепляли ноги.

Воды б попить, скорее бы привал,

Короткий отдых рядом у дороги.

 

Пылили кони, раненых везли,

Война свою отслеживала квоту —

Ряды редели, холмики росли

С воздушным каждым вражеским налетом.

 

Слепила пыль, и лопались глаза,

Жестоким кашлем разрывало груди.

Внизу с горы змеею в лес вползал

Поток машин, пехоты и орудий.

 

Средь низин зеленых, между гор высоких

 

Средь низин зеленых, между гор высоких

Реченька бежит,

С другом быстрым, вольным, на лугах широких

Встретиться спешит.

 

По волнам, по глади, под стремнины пенье

Лодочка плывет,

А в саду цветущем, ниже по теченью

Девушка живет.

 

Паренек веселый веслом лодку метит

Прямо на струю,

Плыть быстрей он хочет, чтоб скорее встретить

Милую свою.

 

На лугу веночек из цветов весенних

Девушка плетет,

И на быстру речку смотрит с нетерпеньем —

Дружка очень ждет.

 

Паренек уж рядом, подплывает ближе,

Встретились глаза.

В небольшом затоне лодка берег лижет,

Шелестит лоза.

 

 

И ступив на берег, он обнял девчонку,

Вниз венок упал.

Их ласкает солнце, поют птицы звонко,

Амур правит бал.

 

Реченька же дальше, между гор высоких

Весело бежит,

С другом своим милым на лугах широких

Встретиться спешит.