Баннеры
Создание оптимизированных интернет-магазинов город Новосибирск
Создание оптимизированных интернет-магазинов город Новосибирск

Василий Печковский

Родился 2 августа 1940 года в д. Кривая Нива Могилевской области. Закончил Белорусский политехнический институт. Отличник энергетики СССР и России. Заслуженный экономист Российской Федерации.  Член Международного Союза Славянских журналистов.

 

Я тоже той войной пропах

Войны далекие раскаты

Порой опять стоят в ушах…

Я был мальчишкою когда-то,

Я тоже той войной пропах.

 

Я помню зарево пожарищ

И бомб немецких страшный свист,

И стук ночной в окно: «Товарищ!

Откройте! Свой я, коммунист!»

 

И мать, дверь тихо открывая,

В слезах шептала: «Боже мой!»

«Мы ненадолго к вам, родная…»

А там с врагами снова в бой.

 

Мать угощала их картошкой,

Просила малость отдохнуть,

Потом крестила их в окошко,

Благословляя в дальний путь.

 

И, угощение отведав,

Шли в тьму, роняя тихо маме:

«Не плачьте, мать. Будет победа!

И обязательно за нами!»

 

Пускай картошки не досталось

Нам, ребятишкам-непоседам,

 

Но мы гордились! Нам казалось,

Что поделились для победы.

 

Войны далекие раскаты

Порой опять стоят в ушах…

Я был мальчишкою когда-то,

Я тоже той войной пропах.

 

Гэта ты, мая Беларусь!

(песня)

 

Я пяшчотна кахаю цябе,

Я заўсёды табой ганарусь!

І у працы і у барацьбе

Ты са мною, мая Беларусь!

 

  Прыпеў:                 Ты Айчына мая,

Ты Радзіма мая,

Бацькаўшчына мая, Беларусь!

Гэта ты мая,

Гэта ты мая,

Дарагая мая Беларусь!

 

Дзе б ни быць мне, з далёкіх краёў,

Як на крылах, к табе дабярусь,

Каб пачуць тваіх клёкат буслоў

І гамонку лясоў, Беларусь!

 

  Прыпеў:

Хоць далёка ты, мой родны кут,

Ты гукні мяне, я адгукнусь!

Дык не ведай ніколі пакут,

Дарагая мая, Беларусь!

 

 Прыпеў:

У блакіце радзімых азёр

Я убачу, калі угляджусь,

Толькі побач двух родных сясцёр —

І Расію і Беларусь!

                                Дружба

 

И опять юбилей… Собрались все друзья…

Сколько прожито дней в этой жизни кипучей…

Без хороших друзей жить на свете нельзя!

Дружба — жизни попутчик! Дружба — лучший попутчик!

 

Вспомни юности дни, комсомольский наш круг!

Зажигались огни от сердец самых лучших.

Руку вновь протяни, нашей юности друг.

Дружба — жизни попутчик! Дружба — лучший попутчик!

 

Дети наши пускай отправляются в путь.

Обойдут милый край  в волнах жизни бегущей.

Себя людям отдай. Ничего не забудь.

Дружба — жизни попутчик! Дружба — лучший попутчик!

 

Маёр

 

Успамінаецца маё цяжкае басаногае дзяцінства.... Беларусь...Мая родная вёсачка Крывая Ніва... Мне было чатыры гадыалі.Чырвоная Армія вызваліла нас  ад фашысцкай чумы. Да гэтага  часу ў вушах гучыць  кананада артылерыі, далёкі роў самалетаў, свіст бомбаў. У вачах стаяць  сполахі пажарышч. І маці, напужаная і заплаканая, бяжыць з намі, малышамі, за сад, у наспех выкапаны бліндаж-акоп. Яна, як наседка, ахоўвала нас ад усіх нягод. Ноччу пры любым шоргату, усхоплівалася з ложка, падбягала да вакна, углядалася ў цемрадзь, малілася за ўсіх нас і за бацьку, які пайшоў  на фронт.

      І вось у вёсцы чырвонаармейцы. У хату ўвайшлі  двое. Адзін з іх - высокі,  статны, у  форме з пагонамі, у галіфэ  і   рыпучых хромавых  ботах.

   Ну, як, маці, жывыя?

— Жывыя, сынок, жывыя! Урэшце, слава Богу, свае, родненькія, прыйшлі!

     Маці загаласіла,  замітусілася, пабегла выцягваць з печы  бульбу. Ваенны  падхапіў мяне на рукі і падкінуў да столі.

— Таварыш маёр!--звярнуўся да  яго другі ваенны ў пілотцы.

—Ну,  хлопчык,  вырасцеш,  кім  будзеш? — спытаў  у мяне, усміхнуўшыся, маёр, апускаючы  на падлогу.

Маёрам, — ціха прамовіў я, апускаючы долу вочы.

   Ну,   калі так, будзь ім!

     Маёр  выцягнуў  з палявой сумкі шмат  чаго бачыўшую пілотку, прапахшую потам, дымам і порахам, выцвілую, з яркай  зорачкай, насунуў яе на маю стрыжанаю галаву, пахлопаў па плячы, лёгка  страсянуў і даў наказ:

Вучысь, братка, вучысь, як належыць. І служы  Савецкаму Саюзу!

     У якасці  забяспячэння ён  выдаў  нам  па некалькі драбкоў цукру, такога салодкага і такога смачнага, якога ў далейшым я ніколі не спрабаваў, а да гэтага і ўвогулле не ведаў.... Вайна  пакінула гэты  свой салодкі след у маёй памяці.

    З гэтага дня ўся вёска інакш мяне і не называла, як маёр. Не толькі дзеці, а і дарослыя гаварылі:

— Вунь, Грышкаў  маёр, жвавы  хлопчык  расце!

Глядзіце, Ксенін  Васька, маёр, цялят пасе, а  кніжку з  рук  не  выпускае.

    Здаралася, зачытываўся, і цяляты  рабілі  шкоду на  калгасных  пасевах. І тады бацька, інвалід другой групы Вялікай Айчыннай вайны, калгасны вартаўнік, мяне не шкадаваў, нягледзячы на маё высокае “воінскае званне”. Сам ён  быў радавым.

    Калі нехта хацеў пасмяяцца нада  мною,называлі або палкоўнікам, або  генералам, або  нават  лейтэнантам.

— Не! — крыўдзіўся я, і, сціскаючы  ручкі ў кулачкі,  накідваўся  на крыўдзіцеля: “Я  маёр!”

Мне  страшна  хацелася быць падобным на  таго, сапраўднага маёра!

    На нас, чацвярых  у той час хлопчыкаў і дзяўчынак, у  сям’і  была  адна  пара ботаў. І, калі наступала  мая  чарга надзяваць  боты, я быў бясконца шчаслівы! К таму ж, к гэтаму часу, за  бацькаў тытунь (за гэта  ад яго была добрая лупцоўка!) я вымяняў  салдацкі рамень з зорачкай на пражцы, а цёця  Арына з чортакожы  (так у нас называлі  носкую тканіну) к Пасцы  пашыла мне штаны, вельмі падобныя  на галіфэ. Рубашка  таксама была пашыта з гэтай самай чортакожы. Было на што паглядзець!

    Суседскія  хлопчыкі зайздросцілі. Дзяўчынкі, думаю, захапляліся. Ва ўсякім выпадку,  мне так хацелася. А біліся мы амаль па-сапраўднаму.

    За вёскаю, калі пасвілі свіней, вялі  сапраўдныя  “сталінградскія” бітвы. Вось  толькі фашыстамі ніхто не хацеў быць. Прыходзілася быць імі па чарзе, нічога не паробіш! Мне, праўда, вельмі шанцавала, таму што хлопчыкамі зразу быў прызнаны  савецкім маёрам. А маёр  павінен быць  у баявой форме ў страі і абавязкова наперадзе!

— За  Радзіму! За Сталіна! —  гучалі прызывы пры кожным наступленні.

    Не, «фашысты»  не маглі атрымаць перамогу! Ды і ніколі яны не маглі  зламаць вольналюбівы савецкі народ!!

    Крыху  пазней, калі я пайшоў у школу, мяне мой старшы брат Іван  узброіў. Ён, навучаючыся  у педвучылішчы ў Ганцавічах, прывёз мне ў падарунак амаль сапраўдны пісталет, жалезны, з курком.

    Страляў ён палачкамі з гумавымі прысоскамі. Так!  Гэта  было відовішча! Чарга ў імправізаваным ціры, за ваколіцай, была бясконцай.  Я з пісталетам не развітваўся ні днём, ні ўначы.

    Неяк мой сябра Віцька папрасіў у мяне панасіць пісталет за пазухай, хоць бы на адзін урок. Ну, чуць-чуць!  Я не мог адказаць у гэтым лепшаму сябру. Але ён  не ўтрымаўся і ў час уроку зрабіў свой гістарычны выстрал у бок класнай дошкі. “Снарад” праляцеў побач з настаўніцай і моцна ўпіўся ў чорную дошку. Раззбраенне майго сябра асабіста праводзіў дырэктар  школы. Выхаваўчую работу са мной правёў  мой бацька тым жа  самым салдацкім рамнём з зорачкай на пражцы. Карацей, з рамнём  склаліся  вельмі блізкія адносіны.

    Мы з Віцькам часта абмяркоўвалі сваю будычыню.Ён не сумняваўся, што я буду  сапраўдным  маёрам, а сам хацеў абавязкова  стаць мараком.. Мне таксама падабаліся маракі, марская форма — бушлаты, цяльняшкі, бесказыркі са  стужачкамі і залатымі якаркамі. Але свайму маёрству   я не мог здрадзіць. А  Віцька не мог здрадзіць марской справе.

Пазней, калі ён скончыў ветэрынарны тэхнікум і дасягнуў прызыўнога ўзросту, па здароўю камісія не рэкамендавала яго да службы на караблі. Але Віцька дабіўся свайго. Яго ўсё-такі прынялі ў марскую пяхоту ў  якасці ветэрынара па дагляду за канямі і свіннямі падсобнай гаспадаркі часці. На пабыўку ў вёску ён прыязджаў ў выдатнай  марской форме, ў бушлаце, цяльняшцы з бесказыркай і стужачкамі з залатымі якаркамі і надпісам “Балтыйскі флот”.

    Але як я быў рады за майго старэйшага брата Івана! Апасля таго, як ён скончыў педвучылішча, яго ўзялі на службу ў Марфлот. На сапарўдны карабель! Я яму туды пісаў доўгія патрыятычныя пісьмы, і нават, вершы пытаўся складаць. Я быў на дзесяць гадоў маладзей брата. Калі ён дамоў прыязджаў на пабыўку, разам з ім збіраліся  прыехаўшыя на пабыўку з другіх  радоў войск — пяхацінцы, артылерысты, лётчыкі.

    Для нас, вясковых хлопчыкаў, гэта было вялікае свята! Вечарам у нядзелю  ўсе  ішлі ў клуб на танцы. Мой бацька граў на скрыпачцы, а танцы былі да раніцы. Мы гуртаваліся пад вокнамі і зайздросцілі нашым старшым братам, статным, прыгожым, у ваеннай форме сапраўдным  абаронцам нашай Радзімы!  

    Я адзіны з дзесяцярых  дзяцей нашай маці, Ксенні Якаўлеўны, хто нарадзіўся ў цывільных ўмовах, у радзільным доме. Астатнія браты і сёстры нараджаліся ў цёплых хатніх умовах. Нас, якія ужо бегалі ды прыгалі, пры гэтым, вядома, з хаты выганялі ў другую хату, ці на вуліцу. Вось  так здарылася і на гэты раз. Мне было 9 гадоў. Трое старшых  вучыліся ў педвучылішчах. Я быў старэйшы сярод малодшых. Бацька  нас выгнаў ў суседню  хату, зачыніў дзверы на кручок і падрыхтаваўся прынімаць роды.

Раптам чуем яго радасны ўскрык:: «Ксення, хлопец!».  Адразу ж мы пачулі, як громкім урачыстым крыкам новы   брацік паведаміў нас,  што ён паявіўся на свет.Праз некаторы час зноў чуем:  «Ксення, яшчэ  адзін!  І зноў хлопец!»

    І ўжо дуэтам  малодшыя  брацікі сталі патрабаваць ад жыцця самае неабходнае для іх - малако.

У гэты час высока над хатай прагучаў самалёт.   І бацька  ўпэўненна сказаў:

— Лётчыкі нарадзіліся!

     І з гэтага часу ўсі ў вёсцы маіх малодшых брацікаў інакш і не называлі,  як  лётчыкі. 

    Часта прыходзілі потым суседзі, каб паскардзіцца на іх:

Зноўку Грышкіны “лётчыкі”  гусей  лётнай справе навучаюць!

    І, на самай справе, ”лётчыкі”  станавіліся па розныя бакі  рва  і, чым толькі маглі, паднімалі гусей ў палёт з аднаго боку  на другі, не дазваляючы ім прызямліцца.

    Не сталі мае малодшыя брацікі-блізняты лётчыкамі, ды і я не даслужыўся да маёра. У цяперашні час я – старшы лейтэнант запасу.

    Але камандзірам вытворчасці жыццё  мяне зрабіла . Я ,ўвесь  час быў на фронце развіцця вялікай энергетыкі Сібіры і Далёкага Усходу.

    Але да гэтага часу ўспамінаецца добрая ўсмешка маёра і яго наказ:

Вучыся, братка, вучыся, як належыць! І служы Савецкаму  Саюзу!

 

 

        С  Днём Советской Армии

       и  Военно-Морского  Флота!      

             

Всегда  в  день  Армии  Советской

   Невольно  тянешься в  струну…

   И  вспоминаешь, когда в  детстве

   С  мальчишками  играл  в  войну,

   И    про  Чапая,  и  про  Анку,

Когда  с  мальчишками  оравой

   В  телеге  мчал, как  на  тачанке,

  Чтобы  добыть  в  сраженьях  славу

  Для  Красной  Армии,  и   верил

  В  Победу, в  торжество  свободы…

  И  жизнь  свою  всегда  ты  мерил

        Честным  служением  народу!

                       Кавалеристом  в  Первой  Конной

                       Ты с шашкой  мчался  на  коне…

                       По  жизни  вёл  тебя  Будённый

                       Так  вспоминай  в  потоке  дней,

                       И  внукам  подавай  пример,

                            Как  и  тогда,  в  далёком  детстве,

                      Что  ты,  рождённый  в  СССР,

                       Потомкам  сохранил  советскость!

                      И  что   Советский   храбрый  воин,

                      И  весь  Советский  наш  народ,

                       Был   Вечной  Славы    удостоин,

                      Фашизма,  сокрушив  оплот!

                       Мир  возвестил  он  Красным  Флагом

                       Над, им поверженным, Рейхстагом!

                       Всегда  в  день  Армии  Советской

       Невольно   вытянись в  струну…

      И  вспомни, как  когда-то  в  детстве

       С  мальчишками  играл  в  войну!    

                               

                                  Василий   Печковский

                г. Бердск, Новосибирская  область, .